Самымі негасціннымі краінамі свету па версіі Passport Index стаў Афганістан, КНДР, Самалі, Сірыя і Туркменістан. Як паведамляецца на сайце кампаніі, каб патрапіць у іх, грамадзянам усіх без выключэння краін патрэбныя візы або іншыя дакументы для дазволу.

На другім радку з канца размясцілася Ангола. Без візы ўехаць у краіну могуць толькі вандроўнікі з Намібіі.

Далей ідуць Бутан, Экватарыяльная Гвінея, Эрытрэя, Ірак і Лівія. Гэтыя краіны пускаюць без віз турыстаў з 3 краін кожная.

Беларусь у рэйтынгу гасціннасці знаходзіцца на 52-м радку (дзейнічае бязвіз для грамадзян 90 краін). Усяго ў рэйтынгу ўлічваліся дадзеныя аб 198 краінах і тэрыторыях свету.

Раней у верасні паведамлялася, што самымі гасціннымі краінамі сталі Каморы, Кот-д'Івуар, Гвінея-Бісау, Мадагаскар, Мальдывы, Маўрытанія, Фэдэратыўныя Штаты Мікранезіі, Мазамбік, Самоа, Сейшэлы, Усходні Тымор, Тагалезская Рэспубліка, Тувалу і Уганда. Яны гатовыя пускаць без візаў грамадзян усіх дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0