13.09.2017 / 10:24

Брамнік зборнай Беларусі выкладаў у школе англійскую, АБЖ і факультатывы — дзеці былі ў захапленні 5

Tribuna.com зрабіла вялікую гутарку з бацькам галкіпера зборнай Беларусі па футболе і французскага «Нансі» Сяргея Чэрніка Віктарам Мечыслававічам.

Цікавы факт, Сяргей, выступаючы за гродзенскі «Нёман», паспяхова скончыў дзённае аддзяленне філалагічнага факультэта (кафедра рамана-германскіх моваў), але нават размеркаваўся ў школу.

«Даверылі яму англійскую мову, АБЖ і парачку факультатываў, — распавёў бацька. — Расклад склалі так, каб урокі былі толькі па панядзелках, калі ў клубе выходны. Працу прапускаў толькі падчас зімовых збораў. На ўрокі заўсёды прыходзіў падрыхтаваным. Стараўся пастаянна здзіўляць вучняў. Рабіў прэзентацыі з кучай пазнавальных фактаў. І дзеці яго проста любілі, бегалі натоўпам і чакалі панядзелка. Не сумняваюся, што калі б не футбол, сын звязаў бы жыццё з навукай».

0
Яўген з Гародні / Адказаць
13.09.2017 / 10:45
Разам вучыліся на філфаку ГрДУ. Сяргей вельмі таленавіты хлопец, яму лёгка давалася вучоба і, асабліва, замежныя мовы. А яшчэ падчас вучобы ён бліскуча выступаў на сцэне універсітэту ў розных спектаклях.
У Чэрнікаў вельмі прыемная сям'я, вельмі цікавая, правільная і адкрытая. Ведаю іх больш за 10 год.
Дзякуй Богу, што Сяргей паехаў гуляць в Францыю, бо тут, сярод алкашні футбольнай ён бы адчуваў сябе белай варонай.
0
Николай / Адказаць
13.09.2017 / 11:31
Косвенно могу подтвердить написанное выше. Лично не знаком с Сергеем, но много слышал о нём от его земляков (сам он из Лунно) и от тренеров гродненского "Немана". Все говорят только хорошее. Отец Сергея работал директором школы в Лунно. Сына вырастили очень образованным, думающим и интеллигентным человеком. Не уверен, что правильно запомнил, но вроде бы Сергей знает 4 или 5 иностранных языков.
8
МIЦЯ ВЫКРУЧАНСКI / Адказаць
13.09.2017 / 12:21
...рыба где глубже --- человек где лучше и больше !
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру