Здарэнне адбылося ў Свіслацкім раёне 12 верасня, паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленні МНС.

У бальніцу даставілі дзяўчынку ўзростам 1 год і 8 месяцаў. «Сям'я знаходзілася ў гасцях у сваякоў у вёсцы Грынкі. Дарослыя займаліся ў двары гаспадарчымі справамі. Праз некаторы час знайшлі дачку ў невялікай дэкаратыўнай сажалцы глыбінёй 35-50 см. Не чакаючы брыгады медыкаў, яны на ўласным транспарце даставілі малую ў шпіталь», - распавялі ва ўпраўленні.

Рэанімацыйныя мерапрыемствы не далі станоўчага выніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0