У Аршанскім раёне жанчына забіла бацьку. Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Увечары 10 верасня ў адной з вёсак раёна 37-гадовая беспрацоўная жанчына падчас сваркі нанесла некалькі удараў нажом бацьку. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пенсіянер 1955 года нараджэння памёр на месцы здарэння. Жанчына затрыманая, з ёй працуюць следчыя. Матывы злачынства высвятляюцца, расследаванне крымінальнай справы працягваецца, дадала Святлана Сахарава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0