8 верасьня каталікі абодвух абрадаў сьвяткуюць Нараджэньне Найсьвяцейшай Багародзіцы (ва ўсходняй традыцыі) ці Нараджэньне Найсьвяцейшай Панны Марыі (у заходняй традыцыі).

Традыцыйна, Царква сьвяткуе толькі дні сьмерці сьвятых - дні іхняга нараджэньня для неба. Выключэньне складаюць двое найвялікшых сьвятых у Царкве: Усячыстая Дзева Марыя і сьвяты Ян Хрысьціцель. Вернікі сьвяткуюць ня толькі іх нябеснае, але і зямное раство.

Для каталікоў бізантыйскага абраду сьвята Нараджэньня Багародзіцы ёсьць адным з галоўных, г.зв. «двунадзясятых» сьвятаў. Гэта першае галоўнае сьвята новага літургічнага году, які пачаўся 1 верасьня.

На хрысьціянскім Усходзе Раство Багародзіцы, якое паходзіць з вуснай традыцыі Царквы і апокрыфаў, пачалі сьвяткаваць не пазьней за V стагоддзе. З Усходу гэтае сьвята перайшло на Захад, спачатку ў VII ст. у Рым, а адсюль пашырылася на ўсю лацінскую Царкву. Рыма-католікі, аднак, не залічваюць гэтае сьвята да ліку «абавязковых», г.зн. тых, у якія вернікі абавязаны ўдзельнічаць у імшы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?