Самалёт украінскай авіякампаніі Ukraine International Airlines, які павінен быў прызямліцца ў аўторак у Віленскім аэрапорце, з прычыны маланак прызямліўся ў Мінску. Пасажыры былі дастаўлены ў літоўскую сталіцу некалькімі гадзінамі пазней, паведамляе Delfi.lt.

«Учора ў нас былі моцныя маланкі, таму экіпаж прыняў рашэнне зрабіць пасадку ў Мінску, сам экіпаж выбірае запасны аэрапорт - гэта можа быць Каўнас, Паланга, Варшава, ці як у гэтым выпадку Мінск», — паведаміла BNS прэс-сакратар кампаніі-аператара аэрапортаў Літвы Lietuvos oro uostai Агне Мажэйка. Паводле яе слоў, самалёт ляцеў у Вільню з Кіева, ён павінен быў прызямліцца каля 21-й гадзіны, аднак з-за маланак пасажыры былі дастаўлены ў Вільню каля 23.30.

«Яны прабылі там некалькі гадзін, не высаджвалі пасажыраў, і каля паловы дванаццатай прыляцелі ў Вільню», - паведаміла А. Мажэйка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0