13.09.2017 / 14:49

Школьнік атрымаў 60% апёкаў цела, калі спрабаваў дастаць мабільнік з вагона цягніка 10

Інцыдэнт з дзевяцікласнікам, пасля якога ён трапіў у аддзяленне рэанімацыі, адбыўся на станцыі Шабаны 9 верасня, паведамілі «Мінск-Навінам» у ГУУС Мінгарвыканкама.

- Непаўнагадовы мінчанін, знаходзячыся на станцыі Шабаны, выпадкова выпусціў свой мабільны тэлефон з пераходнага маста на адзін з вагонаў грузавога цягніка, які стаяў унізе. Забыўшыся пра асабістую бяспеку, падлетак саскочыў з моста ў вагон і атрымаў электратраўмы. З дыягназам «камбінаванае паражэнне» і апёкамі 60% паверхні цела трэцяй ступені яго даставілі ў бальніцу, — распавялі ў ГУУС.

11
lazy-bones / Адказаць
13.09.2017 / 15:08
кошт жицьця слаунага репрезентатара цудоунага народца...
12
Льцьвін / Адказаць
13.09.2017 / 15:15
Якім жа трэба быць прыдуркам, каб такое зрабіць...
3
Казік / Адказаць
13.09.2017 / 15:55
Адкуль электратраумы? За дрот які зачапіуся?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру