13.09.2017 / 16:37

З 1 кастрычніка стаянкі Мінска адмяняюць зніжкі для легкавых аўтамабіляў

Аўтастаянкі Мінска з 1 кастрычніка адмяняюць зніжкі для кіроўцаў легкавых аўтамабіляў, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўным аб'яднанні «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі».

Зніжкі да зацверджаных месячных тарыфаў на захоўванне транспартных сродкаў з дапушчальнай максімальнай масай да 3,5 т уключна дзейнічаюць з 1 ліпеня. Яны распаўсюджваюцца на другое і іншыя транспартныя сродкі для фізічных асоб, якія з'яўляюцца блізкімі сваякамі (муж, жонка, маці, сын, дачка), у выпадку заключэння імі дагавораў на захоўванне (у тым ліку пры афармленні квітанцыі на месяц). Такі ж падыход прымяняецца да уласнікаў двух і больш аўтамабіляў, пенсіянераў (акрамя ІП).

Цэны ў летні перыяд былі зніжаныя на адкрытых аўтастаянках, зніжкі не прадугледжваліся на аўтастаянках №43, 49, 50, 51, 52, абсталяваных металічнымі канструкцыямі для захоўвання транспартных сродкаў (металічнымі гаражамі).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру