Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына не выключае правядзення адной з выбарчых кампаній 2020 года ў больш раннія тэрміны. Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА.

фота Сяргея Гудзіліна

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама, у прыватнасці, пацвердзіла, што згодна з календаром выбараў і рэферэндумаў у 2020 годзе ў Беларусі па тэрмінах амаль цалкам супадаюць прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Толькі выбары прэзідэнта павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня, а выбары ў Палату прадстаўнікоў — не пазней за 10 верасня. Ярмошына не лічыць, што дзве гэтыя кампаніі могуць сумясціць.

«Я не думаю, што гэтыя выбары сумясцяць. Хутчэй за ўсё, калі прыйдзе час, будзе прынята адпаведнае палітычнае рашэнне і нейкую выбарчую кампанію перанясуць на больш ранні тэрмін. А ўжо якую-пра гэта павінны дамовіцца кіраўнік дзяржавы і парламент. Праводзіць выбары раней можна, пазней — нельга. Таму так, там сапраўды ўсё практычна цалкам супадае. Прэзідэнцкая кампанія звязана тэрмінамі правядзення апошняй інаўгурацыі, парламенцкая - тэрмінамі правядзення першай установачнай сесіі», - растлумачыла Ярмошына.

Яна не выключае, што прэзідэнцкая і парламенцкая кампаніі могуць быць праведзены ў адзін і той жа год, аднак, па словах старшыні ЦВК, цалкам верагодна і больш раней правядзенне адной з іх.

«Я думаю, гэта было б вельмі цяжка - правесці дзве кампаніі запар, перманентна. Атрымліваецца для краіны шэсць цяжкіх месяцаў. Напэўна, было б больш разумна рабіць выбары (правесці адну з кампаній), напрыклад, восенню 2019 года», - адзначыла Ярмошына.

«Магу сказаць, што ў нашым выпадку ўсё будзе залежаць ад вельмі многіх фактараў — і ад міжнароднай абстаноўкі, і ад эканамічнага становішча. Плюс будзе падрыхтавана сур'ёзная палітычная аналітыка, правядуць даследаванні. Пакуль што занадта рана пра гэта казаць», — дадала кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0