Летнія Алімпійскія гульні 2024 года пройдуць у Парыжы, а ў Лос-Анджэлес прыме Алімпіяду ў 2028 годзе, абвясціў Міжнародны алімпійскі камітэт на сесіі ў Ліме.

Парыж і Лос-Анджэлес былі зацверджаны сталіцамі летніх Алімпійскіх гульняў 2024-га і 2028 гадоў у пачатку ліпеня, аднак тады не было вырашана, хто з іх правядзе Гульні першым. Прэтэндэнты павінны былі дамовіцца аб гэтым самі.

31 ліпеня было абвешчана, што Лос-Анджэлес афіцыйна падаў заяўку на правядзенне Гульняў у 2028 годзе.

На правядзенне Алімпійскіх гульняў 2024-га і 2028 гадоў таксама прэтэндавалі Гамбург, Будапешт і Рым, але ў канчатковы спіс яны не ўвайшлі.

Гульні ў 2020 годзе пройдуць у Токіа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0