Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

Міністэрства замежных спраў Украіны пасля высвятлення ўсіх абставінаў выкрадання Паўла Грыба вызначыцца наконт неабходных крокаў у дачыненні да гарантавання бяспекі украінцаў на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю «Укрінфарм» заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін, паведамляе Tut.by са спасылкай на Укрінфарм.

«Выкраданне Паўла Грыба на тэрыторыі Беларусі — гэта вельмі сур'ёзная справа, і нам трэба высветліць, як гэта адбылося. Для гэтага мы адсочваем інфармацыю з розных крыніц. Расія не дапускае да Грыба нашых консулаў, але мы будзем ціснуць усімі магчымымі спосабамі, і як толькі высвятлім усе абставіны і далейшыя крокі», — сказаў Клімкін.

Ён адзначыў, што пасля выкрадання Грыба варта казаць аб небяспецы знаходжання ўкраінскіх грамадзян не толькі на расійскай тэрыторыі, але і ў Беларусі.

«Цяпер у нас стварылася сітуацыя, калі мы бачым, што расійскія спецслужбы дзейнічаюць таксама на тэрыторыі Беларусі, і я лічу, што ўкраінскія грамадзяне павінны браць пад увагу, якім чынам ездзіць туды», — адзначыў міністр.

Каментуючы абмен рэзкімі заявамі паміж МЗС Украіны і Беларусі, Клімкін адзначыў, што «справа ж не ў гэтым, а ў тым, што кожная краіна павінна кантраляваць тое, што адбываецца на яе тэрыторыі — гэта складнік суверэнітэту».

На ўдакладняючае пытанне, ці будзе МЗС гэтак жа папярэджваць украінцаў ад паездак у Беларусь, як і ў Расію, Клімкін адказаў, гэтыя крокі могуць быць рознымі.

«Але мы турбуемся аб бяспецы нашых грамадзян, таму, нягледзячы на палітычныя ці іншыя абставіны, як толькі высвятлім сітуацыю, будзем выходзіць з наступнымі рэкамендацыямі адносна таго, якім чынам украінцы могуць і павінны адчуваць сябе ў бяспецы і хто павінен пра гэта клапаціцца», - падкрэсліў Клімкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0