Рэйс Батумі — Мінск авіякампаніі «Белавія» затрыманы з-за неспрыяльных метэаўмоў.

«Рэйс затрыманы з-за неспрыяльных метэаўмоў у аэрапорце Батумі. Там назіраецца моцны бакавы вецер — больш за 6 м/с», - растлумачылі ў прэс-службе.

Пакуль невядома, калі самалёт зможа вылецець. «Чакаем, пакуль не зменяцца ўмовы надвор'я», — сказалі ў прэс-службе.

Рэйс B2-738 Батумі — Мінск павінен быў прыбыць у беларускую сталіцу ў 7.15 па мясцовым часе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?