Delfi.lt

Delfi.lt

«Хачу парадавацца, што цяпер мы падрыхтаваліся значна лепш, чым падчас вучэнняў «Захад» у 2009 і 2013 гг. Цяпер мы і самі лепш падрыхтаваныя: у нас ёсць больш прылад для адпужвання і абароны на нашай тэрыторыі, нам таксама дапамагаюць нашы партнёры, нашы сябры з НАТА - больш бачаць, больш чуюць і больш ведаюць», - сказала ў інтэрв'ю на LRT 14 верасня кіраўнік Літвы.

Яна таксама звярнула ўвагу, што вучэнні ўжо праходзяць, хоць афіцыйна яны пачнуцца толькі сёння.

«Па-першае, хачу сказаць, што вучэнні «Захад» ужо праходзяць, думаю каля месяца. Мы бачылі, як канцэнтруюць усё больш войскаў, як ідзе падрыхтоўка. Такім чынам, не варта канцэнтравацца на 14—20 верасня, бо гэта так званая актыўная фаза, а на самай справе гэта VIP-авая частка, калі прыязджаюць госці, праходзяць паказальныя вучэнні. Таму і перад гэтым тэрмінам і пасля актыўнасць павышаная», - сказала Грыбаўскайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?