Бюст Сімона Балівара пачалі ўсталёўваць 13 верасня ў сталічным скверы, названым у яго гонар, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Сквер размешчаны ў межах вуліц Першамайскай, Захарава і Чапаева. У гонар Сімона Балівара ён стаў называцца ў 2008 годзе, тады ж там быў усталяваны камень з імянной таблічкай. Лагічны працяг ушанавання памяці найвялікшага дзяржаўнага дзеяча Лацінская Амерыкі стала ўсталяванне помніка яму.

Бюст Сімона Балівара выкананы ў бронзе і будзе ўсталяваны на гранітным пастаменце. Агульная вышыня помніка складзе 2 м 78 см. Ён размесціцца ў цэнтральнай частцы сквера. Завяршыць яго ўстаноўку плануецца ў канцы верасня.

Сімон Балівар — найбольш уплывовы і вядомы з лідараў барацьбы за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы. Вызваліў ад іспанскага панавання Венесуэлу, Калумбію, Панаму і Эквадор. У 1819—1830 гг. быў прэзідэнтам Вялікай Калумбіі, створанай на тэрыторыі гэтых краін. У 1824-м вызваліў Перу і стаў на чале ўтворанай на тэрыторыі Верхняга Перу Рэспублікі Балівія, названай у яго гонар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0