Кіроўца легкавушкі атрымаў траўмы ў ДТЗ з рэйсавым аўтобусам у Мінску, піша Tut.by.
Аварыя адбылася 14 верасня, каля 09.50. Кіроўца Peugeot ехаў па вуліцы Казіміраўскай, па папярэдняй інфармацыі, ён заснуў за рулём, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў аўтобус.
У выніку ДТЗ вадзіцель «Пежо» атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу.