Маладая пара Каця і Артур ніяк не могуць абраць імя для сына. Фота з фэйсбуку.

Маладая пара Каця і Артур ніяк не могуць абраць імя для сына. Фота з фэйсбуку.

«Шыкоўных імёнаў для дзяўчынак мора, якое ні вазьмі — усе выдатныя, а хлапчуковых неяк наогул няма. Сын ужо шмат гадзін завецца проста дзіця, што няправільна», — пажаліўся бацька.

Сябрам і знаёмым ён прапанаваў наступныя жартаўлівыя ўмовы: яны прапаноўваюць не толькі імя, але і алкаголь ў падарунак для бацькі за тое, што той назаве іх варыянтам сына.

Людзі ацанілі незвычайную забаву і з азартам прыняліся дасылаць свае прапановы. Сярод іх былі як сур’ёзныя, так і, відавочна, з гумарам: Поль (ці Паша), Рамзан-Сцяпан, Вадзім, Ян, Леголас, Карл, Роберт, Конрад, Адам, Вітаўт, Рафаіл, Ліцвін (дарэчы, стаўка была зроблена за крамбамбулю), Акакій, Гедымін (што прадказальна, бо зараз сям’я жыве ў Вільні)… Каментатары заклікалі не парыцца і зрабіць сына Артурам Артуравічам і смяяліся, што ўсіх дзетак да трох гадоў усё роўна будуць клікаць толькі як «уцібоземой».

Свой выбар бацькі да гэтага часу не зрабілі, але муж перажывае, што, хутчэй за ўсё, жонка Каця не ўспрыме дадзены конкурс усур’ёз і зробіць па-свойму: як расказаў нам Артур, маці схіляецца да таго, каб назваць сына Аляксандрам. Калі так і адбудзецца, засмуцяцца не толькі Артур, але і дзясяткі каментатараў.

Дарэчы, першую дачку ў сям’і Паляшчукоў зваць Алісай.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?