У чацвер суд Кастрычніцкага раёна Мінска абвясціў апошні прысуд былым супрацоўнікам Ашмянскай мытні. 13 фігурантаў гучнай справы прызнаныя вінаватымі ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Стэльмах Аляксей і Находка Аляксандр, Паўловіч Аляксандр - 5 гадоў. Кузьміч Ігар, Асіповіч Аляксандр, Назараў Аляксандр, Пашкевіч Чэслаў, Мароз Руслан, Клыга Дзмітрый, Харэвіч Сяргей, Зарэцкі Дзмітрый, Карповіч Мікалай - па 6 гадоў; Турліц Міхаіл - 7 гадоў.

У асуджаных будзе канфіскавана маёмасць: дачны домік, 2 зямельныя ўчасткі, гараж, 2 стрэльбы і 3 патроны, аўтамабіль Seat і невялікія грашовыя сумы.

Нагадаем, вясной 2015 года былі затрыманыя 58 супрацоўнікаў прапускнога пункта Каменны Лог. Іх абвінавацілі ў атрыманні хабараў на суму ў 876 тысяч даляраў і 19 тысяч еўра. Ад лістапада ішлі суды, са жніўня выносілі прысуды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0