president.gov.by

president.gov.by

Падстаў для росту цэн у Беларусі няма. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, даючы згоду на назначэнне новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады.

Ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці кантролю сітуацыі ў сферы цэнаўтварэння. «Вы павінны бачыць — няхай гэта людзі будуць вас інфармаваць, кантралёры вашыя, падключыце прафсаюзы (яны вельмі эфектыўна гэта робяць). Яны вам падкажуць», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Вы папярэдзьце ўсіх, хто ў вас займаецца продажамі, а потым, атрымаўшы інфармацыю, праверце і здыміце камусьці галаву, калі ён неабгрунтавана задзірае цэны», - дадаў кіраўнік дзяржавы.

У цэлым Лукашэнка параіў акуратна падысці да гэтага пытання. «Зрабіце так, каб прадпрыемствы не згарнулі сваю працу. Але ў той жа час вы павінны бачыць, што ў нас сёння няма падстаў для росту цэн. Наадварот, інфляцыя ў нас скарачаецца. Хоць бы заслупаваць на гэтым узроўні, які мы маем. Гэта таксама ваша пытанне», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?