Не кожны дзень выпадае шанец зазірнуць у закуліссе аднаго з самых знакамітых цыркавых шоу ў свеце. Сёння мы раскажам, як ствараюцца сцэнічныя касцюмы Цырка дзю Салей — у тым ліку для блокбастара Varekai, які з 28 верасня па 1 кастрычніка змогуць пабачыць беларусы.

Каб шоу атрымліваліся яркімі і ў той жа час непадобнымі адзін да аднаго, Цырк дзю Салей запрашае да супрацоўніцтва знакамітых дызайнераў адзення. Напрыклад, над адным з нядаўніх праектаў працавала модны расійскі мадэльер Алена Ахмадуліна. А касцюмы для Varekai стварала Эйка Ішыёка, якая мае ў сваім актыве «Оскара» за працу ў фільме «Дракула» Фрэнсіса Форда Копалы.

Мастачка натхнялася прыроднымі матывамі: расліны, наземныя і падводныя жывёлы, сілы стыхій. Каб паўней раскрыць ідэю пастаноўкі, Эйка Ішыёка прыняла адважнае рашэнне зрабіць сцэнічныя касцюмы больш аб'ёмнымі. Улічваючы складанасць трукаў, якія выконваюць артысты, сумясціць такую канцэпцыю з іх бяспекай было няпроста. Але для каманды прафесіяналаў Цырка дзю Салей няма нічога немагчымага.

Ажыццявіць задуму дапамагалі некалькі сотняў супрацоўнікаў майстэрняў цырка — краўцоў, шаўцоў, капялюшнікаў. Сумеснымі намаганнямі яны стварылі каля 2000 прадметаў адзення для 48 герояў пастаноўкі. Каб перавозіць такі гардэроб, патрабуецца тры грузавікі! Кожны касцюм шылі ўручную па мерках канкрэтнага артыста, і агулам на гэта сышло 33000 гадзін працы.

Цікава, што шыцца сцэнічныя касцюмы могуць нават даўжэй, чым ім давядзецца паслужыць: у абодвух выпадках тэрміны складаюць 3—4 месяцы. Пры гэтым увесь нядоўгі тэрмін службы адзенне трэба старанна даглядаць: любая дробязь, нават проста ніткі, якія тырчаць, — гэта непатрэбная рызыка пры выкананні акрабатычных трукаў. Вось чаму за стан касцюмаў падчас гастроляў пільна сочыць ажно 6 людзей, марнуючы на іх рамонт і чыстку 250 гадзін штотыдзень.

Як і ў спартыўнай акрабатычнай вопратцы, у касцюмах Цырка дзю Салей асноўным матэрыялам з'яўляецца эластан. Гэтая тканіна вельмі лёгкая, дзякуючы добрай расцягнутасці не скоўвае рухі і пры гэтым валодае высокай паветрапранікальнасцю — словам, яна ідэальная для артыстаў шоу. Майстэрня закупляе эластан белага колеру, а затым самастойна яго афарбоўвае і наносіць прынты.

Майстрам, якія вырабляць абутак для шоу, прыходзіцца трохі прасцей: часцяком за аснову бяруцца серыйныя ўзоры спартыўнага і танцавальнага абутку. Аднак і яны патрабуюць дапрацоўкі, бо ў год артыстам цырка патрэбна 3000 пар абутку!

Але ўнікальныя касцюмы — толькі частка шоу. Гледачоў таксама чакае спецыяльна напісаная для праграмы Varekai музыка, мноства спецэфектаў, а галоўнае — вельмі складаная акрабатыка і харэаграфія, якія прынеслі Цырку дзю Салей сусветную славу.

Інфармацыя пра паказы

Чацвер, 28 верасня — 20:00
Пятніца, 29 верасня — 20:00
Субота, 30 верасня — 16:30 і 20:00
Нядзеля, 1 кастрычніка — 13.30 і 17:00

Кошты квіткоў: ад 40 да 180 рублёў, для дзяцей да 10 гадоў — квіткі ад 32 да 144 рублёў, дзецям да 5 гадоў уваход бясплатны.

Квіткі на шоу Varekai можна купіць на афіцыйным сайце cirquedusoleil.com, на сайце канцэртнага агенцтва «Атам М» www.atomenter.by (без камісіі), а таксама на сайтах білетных аператараў і ў касах горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0