Прадстаўнікі Apple заявілі, што дэманстрацыйная версія iPhone X ужо пабывала ў руках іншых вядучых прэзентацыі, перш чым яна трапіла да Крэйга Федэрыгі. Сістэма Face ID працуе так, што ідэнтыфікатар аўтаматычна спрабуе распазнаць усіх, хто глядзіць на экран прылады.

Выявіўшы твар, якога няма ў сістэме, Face ID прапануе ўвесці для разблакіроўкі пароль. Такім чынам, калі iPhone X узяў у рукі Федэрыгі, той ужо быў у рэжыме ўводу пароля, бо не змог распазнаць твары тых, хто браў яго ў рукі да гэтага.

«Некалькі чалавек бралі прыладу ў рукі, і нават не разумелі, што Face ID спрабуе распазнаць іх твары. Пасля некалькіх няўдалых спробаў, паколькі гэта быў не Крэйг, iPhone зрабіў тое, што павінен быў: пачаў патрабаваць код доступу», — паведаміў прадстаўнік Apple. 

Нагадаем, што ў выніку гэтага, калі Крэйг Федэрыгі спрабаваў разблакаваць iPhone X з дапамогай Face ID, сістэма дала збой. Яму прыйшлося хутка ўзяць другую дэманстрацыйную прыладу, з якой усё прайшло гладка.

З аднаго боку, каментар Apple выглядае пераканаўча, але рэпутацыі сістэмы нанесены вялікі ўрон. З іншага боку, мы ніколі не даведаемся, што ж здарылася тады насамрэч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?