Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч пракаментаваў распачатыя ў Беларусі і Расіі маштабныя вайсковыя вучэнні «Захад-2017». На яго думку, вучэнні ўяўляюць з сябе пагрозу бяспецы рэгіёну, паведамляе Радыё Польшча.

«Гэтыя вучэнні ніяк не звязаныя з абаронай. Цалкам відавочна, што яны носяць наступальны характар, прычым яны накіраваныя, перш за ўсё, супраць Польшчы, Літвы і часткова супраць Украіны. Безумоўна, гэта сур'ёзная пагроза», — сказаў міністр Мацярэвіч.

Кіраўнік абароннага ведамства Польшчы таксама заявіў, што не разумее, навошта Расія і Беларусь праводзяць настолькі маштабныя вучэнні па выразным сцэнары: «Мы не разумеем гэтай агрэсіўнасці расійскага боку. Ні Польшча, ні любая іншая краіна NATO не праявілі ніякай агрэсіі. Мы толькі назапашваем абаронныя рэсурсы. Пры гэтым Расія пастаянна звяртаецца да правакацый і імкнецца змяніць расклад сіл на ўсходнім флангу NATO».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0