Адна з самых буйных крыптавалютных біржаў Кітая BTCC абвясціла, што з 30 верасня спыніць таргі на сваёй платформе для мясцовых карыстальнікаў.
У найстарэйшай кітайскай біржы, паведамляе Meduza, растлумачылі, што рашэнне звязана з указам кітайскіх уладаў аб забароне на правядзенне ICO (Initial Coin Offering — першаснае размяшчэнне койнаў). У BTCC дадалі, што гэта не закране іншых прадуктаў, уключаючы працу майнінгавага пулу. Міжнародныя таргі таксама не патрапілі пад забарону.
Выява: bitcoin.com
Пасля абвяшчэньня BTCC курс биткойна ўпаў ніжэй за $3600, хоць да гэтага таргаваўся ў межах $3800—$3900.
Кітайскія ўлады абвясцілі пра забарону ICO 4 верасня. Арганізацыі і фізічныя асобы, якія ўжо завяршылі размяшчэнне, абавязалі вярнуць сродкі інвестарам.
Да рашэння кітайскіх уладаў па абмежаванні абароту крыптавалют курс біткойна падымаўся да $5000.