Сярод старшыняў райвыканкамаў Беларусі з'явілася яшчэ адна жанчына. Падобныя сітуацыі па-ранейшаму застаюцца рэдкасцю.

Лоеўскім раёнам будзе кіраваць Вераніка Байкова (у дзявоцтве Уласевіч).

Яе папярэднік Сяргей Дзмітроў пратрымаўся на пасадзе трохі больш за год.

Апошнія гады Байкова працавала кіраўніком справамі Мазырскага райвыканкама, а яшчэ раней узначальвала тамсама упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Байкова кожныя выбары абіралася сакратаром раённых камісій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?