Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) разглядае магчымасць куплі доляў у некалькіх банках Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю Рэйтэр заявіў прэзідэнт ЕБРР Сума Чакрабарці.
«Мы разглядаем (долю дзяржавы) у Прыёрбанку, а таксама (долі) у некаторых дзяржаўных беларускіх банках», - сказаў ён.
У Прыёрбанку 87,74% акцый належаць аўстрыйскаму Райфайзенбанку, Дзяржкаммаёмасці Беларусі - 4,61%, МАЗу - 1,28%, астатнія акцыі - іншым юрыдычным і фізічным асобам, вынікае з рэестра акцыянераў.
Раней пра гэту ўгоду афіцыйна не паведамлялася.
Што тычыцца дзяржбанкаў, то ЕБРР вядзе актыўныя перамовы з нагоды ўваходжання ў капітал Белінвестбанка і Банка Масква-Мінск