Беларускі кіраўнік перагледзеў свае планы і, хутчэй за ўсё, не прыедзе на расійскі палігон для інспектавання вучэнняў «Захад-2017». Пра гэта паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на ваенна-дыпламатычную крыніцу.

Па словах крыніцы, першапачаткова меркавалася, што Пуцін прыбудзе на расійскі палігон разам з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Але, па апошняй інфармацыі суразмоўцы «Коммерсанта», Лукашэнка перагледзеў свае планы і, хутчэй за ўсё, не прыляціць у Расію.

Пра тое, што Пуцін і Лукашэнка праінспектуюць ход вучэнняў на адным з расійскіх палігонаў паведаміў «Известиям» Дзмітрый Пяскоў.

Пуцін і Лукашэнка апошні раз разам назіралі за манеўрамі вучэнняў «Захад-2013» - спачатку ў Гродзенскай вобласці Беларусі, а затым у Калінінградскай вобласці Расіі.

Вучэнні «Захад-2017» пачаліся 14-га і працягнуцца да 20 верасня. У іх задзейнічаны 12 700 вайскоўцаў (з іх каля 10 тысяч - у Беларусі), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку 140 танкаў, да 150 адзінак артылерыі, больш за 40 самалётаў і верталётаў, дадае Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0