Ціха гудзе бор Вайшнорыі любай 
Мірна нясуць воды рэчкі яе 
Хто йдзе захопам — той знайдзе згубу 
Старалітва сілаў дае

Вайшнорыя — ты з іскры перуноў 
Вайшнорыя — Вісбарыі сястра 
Табе мы прысягаем зноў і зноў 
Абараніць Вайшнорыю пара

Вершнік на сцягу, спарыш на шэўроне 
Зброяй ашчэрыўся край баявы 
Ні чужаземец, ні здраднік нас не зломе 
Вайшноры — з роду Старалітвы

Ціха струменіць Вяйлля і Нёман мілы 
Мірна шапоціць лісцём гудаў гай 
Стэгрымія, Гімбутыя, Сурмілія — 
Браце на ўсходзе, мы прыйдзем, чакай

Читайте:

Вейшнория, Весбария, Лубения: что означают названия условных противников Беларуси

Топ-10 мемов и шуток о Вейшнории и вейшнорцах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0