Нацыянальны банк Беларусі 15 верасня выпускае ў абарачэнне сярэбраную памятную манету «Год Сабакі» серыі «Кiтайскi каляндар» наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,63 г, дыяметрам 38,61 мм.

Манета адбітая на Казахстанскім манетным двары, агулам выпусцілі 1 000 штук. Выпушчаная манета з'яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковая да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?