Міністр інфраструктуры і будаўніцтва Польшчы Анджэй Адамчык падтрымаў ідэю ўвядзення гадзін начной цішы ў варшаўскім аэрапорце імя Шапэна, што азначала б спыненне авіязносін у начны прамежак часу. З адпаведнай прапановай выступіла прадпрыемства «Porty Lotnicze», якое абслугоўвае галоўны аэрапорт краіны.

Як мяркуецца, гадзіны начной цішыні дзейнічалі б з 23:30 да 5:30.

Прапанова ўвесці такія правілы паступіла на падставе шматлікіх скаргаў з боку сталічных жыхароў на начны шум ад самалётаў. У прыватнасці, гэта тычыцца жыхароў такіх варшаўскіх раёнаў, як Улохі, Урсынув, Бемова і Урсус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?