У найбліжэйшыя дні чакаецца па-асенняму няўстойлівае надвор'е. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 16 верасня, будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў, днём у многіх раёнах краіны невялікія дажджы. У ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы 4—9 м/с, ноччу парывы да 14 м/с, у асобных раёнах па Віцебскай вобласці парывы да 15-18 м/с. Тэмпература ноччу +6 +11°С, днём +15 — +20°С.

У сталіцы ноччу будзе без ападкаў, у другой палове дня невялікі дождж (імавернасць 70-80%). Вецер паўднёвы 4-9 м/с, ноччу парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу +7 +9°С, максімальная днём +16 — +18°С.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Месцамі навальніцы, днём у асобных раёнах Брэсцкай і Мінскай абласцей моцныя дажджы.

Тэмпература ноччу +9 — +15°С, днём +14 — +21°С, па паўднёвым усходзе чакаецца кароткачасовы ўсплёск цяпла, там +22 — +27°С.

У Мінску — часам дождж. Тэмпература ноччу +11 — +13°С, днём +18 — +20°С.

У панядзелак цыклон з Карпат прынясе ў Беларусь дрэннае надвор'е.

Найбольш інтэнсіўныя дажджы пройдуць ноччу ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны.

Днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак +12 — +17°С, днём па паўднёвым усходзе крыху цяплей - да + 22°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0