У гаспадарцы «Уцёс» Баранавіцкага раёна работнікі недалічыліся заробкаў, перадае тэлеканал АНТ. Прычым недаплацілі адчувальна. За гарачы, ва ўсіх сэнсах, ліпень некаторыя атрымалі па сто рублёў, а то і менш. Зарплата кіроўцы грузавіка, які вазіў з поля ўраджай, склала 115 рублёў 31 капейку.

Калі атрымала разліковы лісток за ліпень, жывёлавод Ганна Церах плакала проста тут, у кароўніку. 61 рубель замест пяцісот сарака васьмі! За што яе пазбавілі амаль усёй зарплаты, кажа, не разумее: «Я не ведаю! Зараз пачнецца такое, вы не ўяўляеце, будуць нагаворваць на ўсіх, хто пачаў скардзіцца. Хутчэй за ўсё, можа дайсці і да звальнення з калгаса. Страшна, ведаеце, у мяне ж усё-такі сям'я, трэба яе неяк утрымліваць».

А паскардзіліся трое. «На гарачую лінію» АНТ патэлефанавала самая смелая — Ніна Няборская. Яе муж, гэтак жа, як і Ганна Церах, аказаўся сярод тых, каму недаплацілі. Ніна Міхайлаўна — паштальён, праблемы мясцовых ведае і хоча справядлівасці: «Заробкі не плацяць, людзей не паважаюць у Мілавідах, грубіяняць, здзекуюцца. І вось мой муж прынёс за чэрвень зарплату 80 рублёў. А ўжо апошні крык душы быў, калі ён прынёс заробак за ліпень — 115 рублёў 31 капейку. І як пражыць?!»

Ніякі не тыран, проста строгі і справядлівы. Кажа пра сябе малады дырэктар гаспадаркі «Уцёс» Андрэй Жывула. Усе 16 месяцаў, што ён кіруе прадпрыемствам, дзейнічаў па прынцыпе: чым горш працуеш, тым менш атрымаеш: «Было парушэнне працоўнай дысцыпліны. Адзін адмовіўся ад выканання даручэнняў, другі сышоў з працы, а трэці падчас уборачнай не накрыў транспартны сродак покрывам, таму гэтыя ўсе тры чалавекі былі пакараныя па поўнай праграме».

Валерый Васільчук (муж паштальёна Ніны) прызнае, што была справа, выпіў і не паехаў (куды адпраўлялі). Пакаранне заслужыў, але ж не такое жорсткае! А вось за Ганну Церах уся вёска гарой! Даведаўшыся, што прыедзе здымачная група, на ферму прыйшлі суседзі, каб дзяўчыну абараніць.

Наталля Сушко, суседка Ганны: «За ўвесь той час, што я тут жыву, я ні разу не бачыла яе нават выпіўшай! Не тое, што яна п'е, я яе не бачылі нават за сталом святочным ніколі».

Дырэктар гаспадаркі даводзіць: Ганна была ж такі заўважана. Сітуацыя ў вёсцы абвастрылася да мяжы. Зарплата ва «Уцёсе» і напраўду адна з самых нізкіх у рэгіёне: сярэдняя — 415 рублёў, гэта значыць, крыху больш за дзвесце даляраў. У прычынах паспрабаваў разабрацца прафсаюз. Кантралёры правялі маніторынг у гаспадарцы. Знайшлі парушэнне. І не адно. Віталь Лісіцкі, загадчык аддзела Рэспубліканскага камітэта беларускага прафсаюза работнікаў АПК: «Парушэнне ў тым, што пазбавілі надбавак і даплат за дысцыплінарнае спагнанне. У прыватнасці, Церах за спазненне на працу пазбавілі 100% усіх даплат і прэмій. А гэта вылілася ў суму 450 рублёў». Па законе ж пазбавіць маглі не больш чым на дзесяць адсоткаў.

З пачатку года прафсаюзныя юрысты выявілі амаль 21 тысячу парушэнняў заканадаўства аб працы! Людзям вярнулі больш за мільён рублёў нявыплачаных грошай! А 218 дырэктараў пасля праверак прыцягнулі да адказнасці. Вярнулі грошы і кіроўцу Валеру. А вось дырэктару, эканамісту і бухгалтару «Уцёса» пагражаюць штрафы і спагнанне. Комплексную праверку гаспадаркі запланаваў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0