Такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння з дакладам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча па праекту ўказа «Аб стварэнні ўмоў для развіцця гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва».

«Гандаль, грамадскае харчаванне, бытавыя паслугі вельмі важныя і перш за ўсё ў малых гарадах і ў вёсцы. Нікому не трэба гэта тлумачыць. Меры, якія мы будзем прадпрымаць, павінны быць звернутыя на гэты сектар аказання паслуг. Мы дамаўляліся аб тым, што трэба зняць бяздумныя, непатрэбныя иеры, што тармозяць развіццё і замінаюць працаваць меры: напрыклад, колькі халадзільнікаў мець, дзе посуд мыць, куды ісці, куды не ісці, што несці і як. Трэба рабіць гэта проста, але з санітарнага пункту гледжання, арганізацыйных мер усё павінна быць абсалютна зразумела для людзей і бяспечна. Вось уся канцэпцыя», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?