15.09.2017 / 13:19

Лукашэнка возьме ўдзел у вучэннях «Захад-2017». Але ў Беларусі. Пуціна таксама запрасілі 8

Архіўнае фота.

Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у актыўнай фазе сумесных вучэнняў «Захад-2017». Пра гэта паведаміла БелТА прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Паводле яе слоў, Лукашэнка азнаёміцца з ходам вучэнняў на тэрыторыі Беларусі. «Пакуль рана казаць пра канкрэтную дату і месцы наведвання. Гэтая інфармацыя будзе агучана пазней», — сказала прэс-сакратар.

Наталля Эйсмант пракаментавала інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб тым, што першапачаткова чакалася прысутнасць кіраўніка Беларусі ў месцах правядзення вучэнняў на тэрыторыі Расіі, але цяпер гэтыя планы змяніліся.

«Мы не разглядаем гэтае пытанне менавіта ў такім ракурсе. Вядома, напярэдадні вучэнняў бакі вялі кансультацыі па розных каналах, узгаднялі іх падрыхтоўку, у тым ліку разглядаліся варыянты ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Аднак першапачаткова планавалася, што Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у вучэнні менавіта на тэрыторыі Беларусі. Уласна, і афіцыйнага запрашэння кіраўніку беларускай дзяржавы прыехаць на гэтыя вучэнні ў Расію не паступіла», — адзначыла прэс-сакратар.

Яна патлумачыла, што такое рашэнне абумоўлена перш за ўсё тым, што ў гэтым годзе асноўная арэна дзеянняў у ходзе вучэння, якая ўключае восем палігонаў і участкаў мясцовасці, знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, менавіта тут задзейнічаны асноўныя сілы і сродкі, у тым ліку расійскі складнік.

«Як вядома, падобныя маштабныя беларуска-расійскія вучэнні праводзяцца раз у два гады па чарзе на тэрыторыі кожнай з краін. У гэты раз у цэнтры падзей менавіта тэрыторыя Беларусі, а ўсе астатнія эпізоды вучэнняў носяць другарадны характар. Таму натуральна, што менавіта ў нашай краіне чакаўся і ўдзел двух прэзідэнтаў. Дарэчы, у адрас прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна было накіравана запрашэнне, але на дадзены момант афіцыйнага адказу на гэты конт не паступала. Чакаем», — заявіла Наталля Эйсмант.

Прэс-сакратар дадала, што, паводле наяўнай неафіцыйнай інфармацыі, расійскі бок прапрацоўвае іншы фармат удзелу прэзідэнта Расіі ў вучэннях «Захад-2017».

Наталля Эйсмант падкрэсліла, што незалежна ад фармату ўдзелу расійскага боку Аляксандр Лукашэнка адназначна будзе прысутнічаць на вучэннях у Беларусі ў адзін з маючых адбыцца дзён. «Заявы ў СМІ, пра якія вы кажаце, мы разглядаем выключна як інсінуацыі, і нам пакуль не зразумела, з чым яны звязаны», - рэзюмавала прэс-сакратар.

1
мясцовы2 / Адказаць
15.09.2017 / 14:17
мнагахадовачка "смаленск-2" абламілася.
0
розовые тапочки / Адказаць
15.09.2017 / 14:22
Всё правильно.  Как говорится, лучше уж вы к нам. Заодно в баньке попаритесь и выпейте кофейку. Нет, председатель отсталого совхоза это не профессия или должность. Это - образ жизни.
11
Serg / Адказаць
15.09.2017 / 14:25
Выдатна!  Поспеху вам Галоунакамандуючыя!!!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру