У панядзелак, 18 верасня, у Мінску прэзентуюць першыя два выпускі выдавецкай серыі «Спадчына: агледзіны»: грунтоўныя аднатамовікі выбраных твораў Тамаша Грыба і Уладзіміра Самойлы.

Тэксты, раскіданыя ў старых перыёдыках БНР і Заходняй Беларусі і ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай, вяртаюць з небыцця імёны двух ідэолагаў беларускай нацыянальнай ідэі. Палемічная публіцыстыка і філасофскія трактаты, сацыялагічныя даследаванні і эпісталярый выбітных беларускіх мысляроў зацікавіць кожнага, хто цікавіцца гісторыяй нацыянальнага руху і беларускай думкі.

ЗБС «Бацькаўшчына» і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашаюць!

Месца: музей «Краіна міні» (Палац прафсаюзаў)

Час: 18 верасня а 18.30.

Выступоўцы:

Анатоль Сідарэвіч, гісторык

Ганна Запартыка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

Ганна Севярынец, даследчык літаратуры 1920-х гадоў

Ціхан Чарнякевіч, крытык, літаратуразнаўца

Наталля Гардзіенка, навуковец-архівіст, укладальніца гэтых выданняў

Уваход вольны!

Сустрэча адбываецца пры падтрымцы студыі «Grafini».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?