На фота сп. Хведар Нюнька пасля аперацыі

На фота сп. Хведар Нюнька пасля аперацыі

У жніўні вядомы беларускі грамадскі дзеяч з Літвы Хведар Нюнька перанёс цяжкую аперацыю. Па словах яго дачкі Ніны Эванс, сп. Хведар паваліўся і моцна ўдарыўся галавой.

Каб выратаваць яму жыццё дактарам давялося рабіць вельмі складаную аперацыю, звязаную з трэпанацыяй чэрапа, паведамляе прэс-служба Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Зараз Хведар Якубавіч — дома, пад апекай родных і блізкіх. Сп. Хведар ідзе на папраўку, ён адчувае сябе лепей і знаходзіцца ў добрым настроі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0