У цэнтры Масквы, на «Алеі кіраўнікоў» з’явіцца ў тым ліку бюст Іосіфа Сталіна.

Навуковы дырэктар Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Міхаіл Мягкоў растлумачыў, што бюсты кіраўнікоў будуць у першую чаргу выконваць асветніцкую функцыю. «Задача гэтай алеі — несці адукацыйную функцыю. Тут можна праводзіць адкрытыя ўрокі. Школьнікі, кадэцкія класы будуць прыходзіць сюды і дазнавацца пра нейкую асобу нешта новае», — сказаў ён.

У Беларусі бюст Сталіна ёсць у раённым цэнтры Свіслач Гродзенскай вобласці. Некалі помнік кіраўніку СССР стаяў на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. А ці хацелі б сёння жыхары горада, каб у сталіцы зноў з’явіўся помнік Сталіну? З гэтым пытаннем мы выйшлі на вуліцы Каменнай Горкі, спальнага раёна на ўскрайку Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?