Вынаходнік гэтага самалёта Шай Гайтэйн піша, што дастаткова скласці самалёцік, прымацаваць да яго прыладу DART — і апарат гатовы. У паветры ён можа выконваць мноства трукаў: бочку, пятлю, нажніцы і інш.
Адзначаецца, што папяровы самалёт можа разганяцца да 40 кіламетраў за гадзіну. Для поўнай зарадкі яму патрабуецца ўсяго 25 хвілін (яна ажыццяўляецца пры дапамозе стандартнага Micro-USB).
Кіраванне самалётам вядзецца са смартфона пры дапамозе мабільнага дадатку POWERUP app.
Стартап сабраў ужо практычна 200 000 даляраў (пры заяўленай мэце ў $25 000), што паказвае сапраўдную цікавасць людзей да цацак з IT-тэхналогіямі.