Сродкі дзяржаўнага фінансавага крэдыту Расіі ў поўным аб'ёме залічаныя на рахунак Міністэрства фінансаў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінфіна.
Як паведамлялася, крэдыт на $700 млн выдаецца тэрмінам на 10 гадоў. Сродкі будуць прадастаўленыя ў расійскіх рублях і прызначаныя для рэфінансавання абавязацельстваў Беларусі перад Расіяй па раней атрыманай пазыцы. Крэдыт будзе пагашацца двума штогадовымі траншамі (пачынаючы з 2018 года) — у красавіку і кастрычніку.