Гандбольны клуб «Віцязь» запрасіў знакамітага беларускага футбаліста Аляксандра Глеба згуляць за «Віцязь» супраць брэсцкага БГК пасля таго, як барысаўскі БАТЭ адмовіў яму ў магчымасці выйсці на поле ў матчы супраць лонданскага «Арсенала».

Інфармацыя пра гэта з'явілася ў афіцыйнай суполцы «Віцязя» ва «Укантакце». 

Кіраўніцтва клуба з гумарам пералічыла ўсе плюсы сваёй прапановы:

  • «Аляксандр Глеб атрымае файную майку з беларускім арнаментам 
  • Наш правы паўсярэдні Ілля Дударонак адмовіцца ад #13 на карысць Глеба 
  • Імя нашага коуча — Аляксандр, і ён не менш легендарны, чым Арсен 
  • Глеб быў гатовы згуляць за БАТЭ бясплатна. Ідэальна! 
  • Гандбол — папулярнае практыкаванне на футбольных трэніроўках, і мы ўпэўненыя: Глеб ведае, што трэба рабіць на пляцоўцы 
  • Мы лічым, што чалавек, які ўмее аддаваць добрыя пасы нагамі, здольны на гэта і рукамі 
  • Наш брамнік Вадзім Котаў ведае добрыя месцы для рыбалкі»

«Паважаны Аляксандр Паўлавіч, наша каманда мае патрэбу ў Вашых паслугах! Зробім прыгожую гісторыю разам!» — гаворыцца ў запрашэнні на заканчэнне. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?