На прыбыццё супрацоўнікаў ДАІ да месцаў аварый, у якіх няма пацярпелых, адвялі 40 хвілін, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу МУС.
У пачатку верасня адбыліся змены ў арганізацыі працы па рэагаванні на заявы і паведамленні аб злачынствах, адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама інфармацыю аб здарэннях, якая паступае ў органы ўнутраных спраў. Цяпер у супрацоўнікаў ДАІ ёсць 40 хвілін, каб прыехаць да месца аварыі.
«На прыбыццё нарада ДАІ да месцаў дарожна-транспартных здарэнняў пры ўмове адсутнасці пацярпелых замацоўваецца тэрмін у 40 хвілін. Раней падобныя факты не вылучаліся ў асобную катэгорыю, таму з-за вялікай загружанасці інспектараў праз 15 хвілін у якасці першага нарада для разбору маглі прыехаць супрацоўнікі падраздзяленняў, далёкіх ад службовай спецыфікі Дзяржаўтаінспекцыі. Такі падыход не быў дастаткова эфектыўным, і яго вырашана было змяніць», — распавёў начальнік УАДС МГБ МУС палкоўнік міліцыі Аляксей Галавач.