Тысячы людзей, збольшага моладзь, сабраліся ў суботу 16 верасня на фолк-фэст «Камяніца». Ён традыцыйна праходзіў у Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах, што пад Менскам.
Генеральным спонсарам падзеі быў банк «БелВЭБ».
Хедлайнерамі фэсту сёлета мелі быць беларуская «Шума» і ўкраінская Onuka, але «Шума» так і не выступіла.
Акрамя музыкаў, фэст сабраў дзясяткі рамеснікаў, мастакоў, майстроў забаўляльнага жанру.
Сяргей Доўгушаў правёў чарговы свой фенаменальны «Спеўны сход».
Сотні людзей прыехалі на фэст у вышыванках і нацыянальных строях.