Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку кіраўнік Руху за Свабоду Юрась Губарэвіч.

«Сёння адышоў у лепшы свет Аляксей Кавалец. Адказны і мужны чалавек, сапраўдны патрыёт Беларусі. 

Аляксей працяглы час змагаўся з невылечнай хваробай, але да апошніх дзён заставаўся актыўным і руплівым, даваў прыклад іншым, думаў больш не пра сябе, а пра супольную справу.

Глыбока сумую з нагоды сыхода аднаго з лепшых сыноў Беларусі. Нам будзе яго моцна не хапаць.

Спачуванні сям'і і блізкім», — піша Губарэвіч.

Аляксей Кавалец — вайсковец, капітан у адстаўцы, доўгі час быў актывістам Народнага Фронту, пасля Руху за Свабоду. У 2001 годзе ён быў кіраўніком мінскага гарадскога штаба Сямёна Домаша. У 2006-м быў у нацыянальным штабе Аляксандра Мілінкевіча, пасля чаго стаў ягоным памочнікам.

Шмат гадоў Кавалец змагаўся з анкалагічнай хваробай.

Спадар Аляксей быў надзвычай беларускі чалавек і меў выдатнае пачуцце гумару. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?