Ірландская бюджэтная авіякампанія Ryanair адмяніла ў нядзелю 82 рэйсы, заявіўшы, што «наблытала» з адпачынкамі пілотаў, піша Бі-бі-сі.

У суботу Ryanair абвясціла, што будзе адмяняць па 40-50 рэйсаў штодня ў бліжэйшыя шэсць тыдняў.

Начальнік аддзела маркетынгу Кені Джэйкабс сказаў, што ўсе пасажыры, якія забраніравалі рэйсы да 20 верасня, паінфармаваныя пра гэта па электроннай пошце.

«Мы наблыталі з запланаванымі адпачынкамі пілотаў і цяпер выпраўляем свае памылкі», — сказаў ён.

У супрацоўнікаў Ryanair назапасілася шмат адпускных дзён, і многія з іх забраніравалі свае адпачынкі бліжэй да канца года.

Да таго ж Ryanair - найбуйнейшы ў Еўропе бюджэтны авіяперавозчык - мяняе свой адпускны год, які цяпер будзе лічыцца ад студзеня да снежня, а не ад красавіка да сакавіка, як было да гэтага часу.

Па словах прадстаўнікоў авіякампаніі, з-за гэтых пераменаў кіраўніцтву давялося адпусціць пілотаў у неадгуляны адпачынак у верасні і кастрычніку.

Адмены рэйсаў могуць закрануць да 285 тысяч пасажыраў, якім прапануюць альбо білет на іншы рэйс, альбо вяртанне грошай.

«Мы рэкамендуем ўсім нашым кліентам правяраць свой электронны адрас, пазначаны пры браніраванні», - сказаў дырэктар па маркетынгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0