Кіраўнік Беларусі павіншаваў старшыню Дзяржаўнага камітэту абароны Карэйскай Народна‑Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Іра з прычыны ўтварэньня КНДР.

Лукашэнка выказаў надзею на разьвіцьцё канструктыўнага супрацоўніцтва Беларусі і КНДР на карысьць дзьвюх краін, паведамляе БЕЛТА.

Сёньня ў КНДР павінна прайсьці сьвяткаваньне 60‑годзьдзя КНДР. Арганізатары абяцаюць правесьці яго з такім размахам, якога шчэ Пхеньян ня бачыў.

Тым часам паўднёвакарэйская прэса піша, што цягам некалькіх дзён Кім Чэн Ір не зьяўяляўся на публіцы. Хутчэй за ўсё, ён сур’ёзна хворы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?