Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак пераважна па паўночнай палове Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўднёва-заходні ноччу і раніцай 7-12 м/с, у многіх раёнах парывы да 15-20 м/с, месцамі да 21—24 м/с (дзейнічае штармавое папярэджанне — аранжавы ўзровень небяспекі), а ўжо днём вецер пачне сціхаць.

Тэмпература ноччу + 6 … 11°С, днём + 12 … 17°С, па поўдні да +19°С.

Далей атмасферныя франты, якія, ссоўваючыся праз Беларусь, будуць выносіць паступова, пачынаючы з Паўднёвага Усходу, больш цёплае паветра.

У сераду ноччу пераважна па паўднёвай палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу + 5 … 12°С, днём + 12 … 19°С.

21 верасня, у чацвер, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу + 7 … 14°С, днём + 12 … 19°С, па паўднёвым усходзе + 20 … 25°С.

У пятніцу, 22 верасня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах, пераважна па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу + 9 … 16°С, днём + 20 … 26°С, па захадзе дажджы і 17 … 19°С.

У выходныя дні з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш, але з паўночнага захаду Еўропы зноў пачне паступаць свежае паветра.

У суботу, 23 верасня, пераважна ў паўднёва-заходніх раёнах краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу + 9 … 15°С, днём + 16 … 23°С.

24 верасня, у нядзелю, у асобных раёнах Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу + 7 … 14°С, днём + 14 … 21°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0