На «Нашай Ніве» Улад Швядовіч напісаў тэкст-боль пра «Беларусі патрэбны не Статкевіч, а Навальны».
Арганічны такі тэкст. У любым сэнсе гэтага слова.
Паколькі пачыналася ўсё даўным-даўно з «Беларусі патрэбны не Лукашэнка, а Пуцін», закончыцца ўсё павінна: «не Статкевічам, а Навальным».
Наогул, як чалавек не пазбаўлены лёгкай схільнасці да мазахізму, я страшна цаню тэксты, якія грунтуюцца на ўтульненькім імха, пададзеным як аксіёма, бо тады можна ўсё гэта чытаць, спазміраваць і не без здзіўлення назіраць, якія ж, блін, трывалыя лагічныя канструкцыі будуюцца на падмурку нейкага ўдалага абсурду.
У дадзеным выпадку са старту мяне скарыла фраза: «Аляксей Навальны дзейнічае абсалютна ў тых жа ўмовах, што і беларуская апазіцыя».
Так скарыла, што я сабраўся ажно накатаць артыкул з пералікам таго, што адрознівае ўмовы Навальнага. Пачынаючы ад легальных ахвяраванняў бізнэсу і фізічных асоб — ажно да выніку судовых працэсаў супраць Навальнага — не забыўшы узгадаць, што ў цэлым ён правёў за кратамі пару тыдняў, калі я не памыляюся.
Думаў, што напішу пра тое, што праблема карупцыі, якая з'яўляецца асноўнай у Навальнага, — гэта добрая і зразумелая тэма для расійскага электарату, але і блізка — не для беларускага.
Думаў, што напішу пра «Эхо Москвы», якое з'яўляецца найпапулярнейшым рэгіянальным медыя — з якога Навальны не вылазіць.
Думаў, але вырашыў, што не.
Змагацца з прыходам святога Навальнага аргументамі — глупства.
Лепей, падумаў я, стварыць секту чакальнікаў святога Гандзі. Гандзі — гэта вам не проста нейкі антыкарупцыянер. Гандзі — гэта канцэптуальная глыба. Настолькі канцэптуальная, што нават з Гітлерам не хацеў ваяваць!
Нам бы не Навальнага, нам бы нашага беларускага Гандзі — от мы б сваім негвалтоўным сядзеннем паставілі б ненахіляемага на калені ў пяць хвілін.
Калі брытанскія лорды зубы паабламвалі, то, напэўна, і наш вусаты джэнтльмен страшна ўразіўся б.
Галоўнае, пачаць так: «Гандзі ж дзейнічаў у тых жа самых умовах, што і беларуская апазіцыя»…
Крута я, а?
І не пытайце мяне, што гэта за ўмовы і як ён дзейнічаў. Мая справа напісаць, а вы там самі далей давайце. Трымайцеся..
І харошэе настраеніе не пакінет. Большэ. Вас.