15 верасня суд Партызанскага раёна разгледзеў скаргу Ігара Комліка на меру стрымання — утрыманне пад вартай. У скарзе ён прасіў змяніць меру стрымання, бо лічыць што яна ўжыта да яго безпадстаўна і ва ўтрыманні яго пад вартай падчас следства няма неабходнасці.

Суддзя Наталля Дзядкова вырашыла, што мера стрымання выбрана законна і абгрунтава, бо Ігар Комлік абвінавачваецца ў цяжкім злачынстве. Яна пакінула рашэнне намесніка генеральнага пракурора без зменаў, а скаргу без задавальнення. У суд абвінавачаемага не дастаўлялі.

Абаронца Ігара Комліка накіравала скаргу ў Мінгарсуд на рашэнне суда Партызанскага раёна, які прызначыў яе разгляд на 19 верасня.

Ігар Комлік знаходзіцца пад вартай ужо больш за месяц - з 2 жніўня.

***

2 жніўня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю камп'ютараў і фінансавых дакументаў у офісе прафсаюза РЭП і цэнтральнага офіса БНП. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Г. Фядыніч быў дапытаны і адпушчаны, а Ігар Комлік заставаўся пад вартай. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?