18.09.2017 / 12:18

Міліцыя: Мы праводзім праверку па факце фэйкавых паведамленняў ад імя Гомельскага УУС 26

Прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Канстанцін Шалькевіч пракаментаваў «Нашай Ніве» з'яўленне фэйкавых паведамленняў ад імя Гомельскага УУС.

«Аператыўнікі міліцыі затрымалі трох расійскіх ваеннаслужбоўцаў за згвалтаванне непаўналетняй грамадзянкі Гомельскай вобласці», — так напісана на рэдагаваным скрыншоце.

У рэдакцыі беларускіх СМІ гэты скрыншот трапіў праз дзіўную ранішнюю рассылку на мэйл: тэкст у тым лісце багаты на граматычныя памылкі, але не ясна, ад чаго яны павінны адцягнуць увагу.

«Три русские монстры изнасиловали белорусскую девченку. Очень трудно подобрать слова которые передадут мерзось поступка русских солдатов в гомельской области. Совершили страшнейшее преступление. Как звери, дикари. Трех негодяев изнасиловало белорусскую девченку. Милиция заместила эту информацию на своем аккаунте на Твиттере, но они пытаются уже все затушевывать. Как можно было изнасиловать ребенка. Это страшно. Они изувечили человека», — вось вытрымка з рассылкі.

«Такіх падзей не было, гэтае паведамленне не адпавядае рэчаіснасці. Безумоўна, мы правядзем праверку з мэтай выясніць, хто гэтым займаецца і каму выгадна распаўсюджваць інфармацыю ад імя МУС», — сказаў Шалькевіч.

Арцём Гарбацэвіч

1
Prince / Адказаць
18.09.2017 / 13:59
Посмотрите сюда gomel.today/rus/news/gomel-7094/
7
Борис_666 / Адказаць
18.09.2017 / 14:26
Делаете все чтобы только русские не разозлились
2
vit_1980 / Адказаць
18.09.2017 / 14:34
Как это случилось что аккаунт могучево МВД взломали. Может быть вообще никто этого не делал.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру