Дванаццацігадовы хлопчык згубіўся ў лесе ў Свіслацкім раёне 17 верасня. Пра гэта паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.
Пра тое, што знікла дзіця, расказала мама, патэлефанаваўшы ў міліцыю. Яе сын каля 20.00 з'ехаў на ровары ў бок лесу каля вёскі Новы Двор Свіслацкага раёна. Міліцыянты знайшлі ў лесе ровар. Пошукі дзіцяці працягваюцца.
За мінулыя выходныя выратавальнікі 17 разоў выязджалі на пошукі згубленых у лесе грыбнікоў.