ДТЗ адбылося ў аграгарадку Пархімаўцы Бераставіцкага раёна. Дзіця прыехала з бацькамі да бабулі капаць бульбу. Пакуль дарослыя выгружалі мяшкі, хлопчык выбег з двара. Па словах кіроўцы «Лады», дзіця рэзка выскачыла на праезную частку з-за прыпаркаваных аўтамабіляў. Пазбегнуць наезду не ўдалося.
У ДАІ адзначылі, што па факце аварыі праводзіцца праверка. Слядоў тармажэння аўтамабіля не знойдзена.