Рэзанансную крымінальную справу аб замаху на забойства настаўніцы гімназіі №74 Вярхоўны суд разгледзіць 19 верасня, а працэс будзе ісці за зачыненымі дзвярыма, паведамілі Sputnik у панядзелак у Вярхоўным судзе.

Мінскі гарадскі суд 7 красавіка 2017 года абвясціў прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні Даната Скакуна, навучэнца мінскай гімназіі №74. За напад на настаўніцу ён быў прыгавораны да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі.

На падставе артыкула 23 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі судовае разбіральніцтва па гэтай крымінальнай справе пройдзе ў закрытым судовым пасяджэнні — абвінавачаны не дасягнуў 16-гадовага ўзросту. Як раней паведамляла агенцтва, судовы працэс у Мінскім гарадзкім судзе таксама прайшоў за зачыненымі дзвярыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0